Вы здесь
Belarusian version
Дзяржаўная ўстанова «Беларускi культурны цэнтр духоўнага Адраджэння» створана ў мае 2011 года і з'яўляецца творцам ідэі захавання праўды і памяці аб Вялікай Айчыннай вайне і ўсіх войнаў, якія прайшлі праз нашу краіну.
Супрацоўнікамі праведзена вялікая навукова-даследчая праца па выяўленні і збору дакументальнага матэрыялу і зямлі з гістарычна значных месцаў для запаўнення памятных ніш у Крыпце Храма-Помніка. На сённяшні дзень запоўнена больш за 60 мемарыяльных ніш.
Прыярытэтным накірункам дзейнасці калектыву з'яўляецца ажыццяўленне функцый эксплуатацыі, абслугоўвання і арганізацыі экскурсій па мемарыяльным комплексе "Трасцянец" (былы лагер смерці часоў Вялікай Айчыннай вайны каля Мінска) і «Храму-Помніку ў гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі выратаванню Айчыны нашай».
Дзяржаўная ўстанова «Беларускі культурны цэнтр духоўнага Адраджэння» рэгулярна арганізоўвае і праводзіць экскурсіі па Крыпце Храма-Помніка і Трасцянцу, такім чынам спрыяючы фарміраванню духоўна-маральнай культуры і патрыятызму, стварае спрыяльныя ўмовы для развiцця i ўмацавання мiжканфiсiйных сувязяў пасродкам правядзення тэматычных мерапрыемстваў.
Па пытаннях экскурсій:
+375173893505
+375173893515 (т/ф)