22 сакавіка 2025 года ў Нацыянальным мемарыяльным комплексе «Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай» адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае памяці маракоў-падводнікаў, арганізаванае Беларускім грамадскім аб'яднаннем "Беларускі Саюз
Дзейнасць цэнтра
Дзяржаўная ўстанова «Беларускі культурны цэнтр духоўнага Адраджэння» створана 20 мая 2011 года. Установа з'яўляецца некамерцыйнай арганізацыяй культуры, заснавальнік - Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт.
Мэтай стварэння Беларускага культурнага цэнтра духоўнага Адраджэння з'яўляецца ажыццяўленне комплекснага падыходу да вывучэння, адраджэння і ўвекавечання памяці многіх пакаленняў беларусаў, якія аддалі жыццё за Айчыну.
Цэнтр ажыццяўляе функцыі эксплуатацыі і абслугоўвання «Нацыянальнага мемарыяльнага комплексу «Храм-Помнік ў гонар Усіх Святых і ў памяць пра ахвяраў, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай», а таксама арганізоўвае і праводзіць экскурсіі па Храме-Помніку, пастаяннай экспазіцыі «Музей Памяці» і Мемарыяльным комплексе «Трасцянец».
