
9 красавіка 2025 года напярэдадні Дня вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў, на тэрыторыі мемарыяльных могілак «Благаўшчына» ў рамках рэспубліканскага суботніка адбылася працоўная акцыя для работнікаў МНС, выхаванцаў ваенна-патрыятычных клубаў «ЗУБР» і «Выратавальнік», навучэнцаў спецыялізаванага класа МНС сярэдняй школы №223, работнікаў Дзяржатамнагляду. Для ўдзельнікаў акцыі супрацоўнікі Дзяржаўнай установы «Беларускі культурны цэнтр духоўнага Адраджэння» правялі экскурсію і пазнаёмілі ўдзельнікаў акцыі з гісторыяй Мемарыяльнага комплексу і ў прыватнасці з гісторыяй урочышча «Благаўшчына», якое з 1942 года стала цэнтральным месцам масавых расстрэлаў мірных грамадзян. Ля памятнага знака адбылася хвіліна маўчання і цырымонія ўскладання кветак. Завяршылася мерапрыемства працоўнай акцыяй. «Я лічу, што мы сюды прыехалі, каб аддаць даніну памяці нашым продкам. Цяжка нават уявіць, што нацысты так здзекаваліся з нашых суайчыннікаў, -сказаў выхаванец вайскова-патрыятычнага клуба «Выратавальнік» Марк Юхневіч.