Міжнародны круглы стол «Дзеці ў Інтэрнэце. Супрацьдзеянне дэструктыўнаму ўплыву інфармацыйнай прасторы на асобу».

26.04.2023

21 красавіка 2023 года ў Нацыянальным мемарыяльным комплексе «Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць пра ахвяраў, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай», адбыўся Міжнародны круглы стол «Дзеці ў Інтэрнэце. Супрацьдзеянне дэструктыўнаму ўплыву інфармацыйнай прасторы на асобу». Ініцыятарамі абмеркавання сталі Беларуская Праваслаўная Царква і Дабрачынны фонд падтрымкі сям'і, мацярынства і дзяцінства «Пакроў» пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.  У абмеркаванні тэмы прынялі ўдзел намеснік Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Ігар Бузоўскі, намеснік Міністра адукацыі Аляксандр Кадлубай, намеснік Міністра працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Валерый Кавалькоў, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных зносінах і сродках масавай інфармацыі Лілія Ананіч, старшыня Сінадальнага аддзела БПЦ па супрацоўніцтве са свецкімі ўстановамі адукацыі протаіерэй Фёдар Поўны, старшыня Сінадальнага інфармацыйнага аддзела БПЦ протаіерэй Ігар Васько, старшыня праўлення дабрачыннага фонду падтрымкі сям'і, мацярынства і дзяцінства «Пакроў» Андрэй Зубенка, член Камісіі Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі па інфармацыйнай палітыцы, інфармацыйных тэхналогіях і сувязі Маргарыта Паўлава, начальнік галоўнага ўпраўлення па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці крымінальнай міліцыі Міністэрства ўнутраных спраў Андрэй Кавалёў, начальнік упраўлення абароны правоў спажыўцоў і кантролю за рэкламай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Іна Гаўрыльчык, старшыня Праўлення ГА «Беларускі саюз журналістаў », генеральны дырэктар УП «Агенцтва «Мінск-Навіны» Андрэй Крывашэеў, каардынатар камітэта па інфармацыйнай бяспецы сям'і Саюза грамадзян і арганізацый, якія выступаюць у абарону сям'і, бацькоўства, мацярынства і дзяцінства «Бацькоўская палата» Расійскай Федэрацыі Андрэй Афанасьеў, член праўлення Дабрачыннага фонду падтрымкі сям'і, мацярынства і дзяцінства «Пакроў» Крысціна Наваселава і іншыя зацікаўленыя асобы.

У сваім выступленні Патрыяршы Экзарх адзначыў, што сёння, як ніколі раней, у інфармацыйным полі чалавек павінен умець адрозніваць, гаворачы мовай Евангелля, пшаніцу ад пустазелля. Далёка не кожны дарослы здольны рабіць гэта паспяхова, што ж гаварыць пра дзяцей, якія, у сілу сваіх узроставых

асаблівасцяў, схільныя як губка ўбіраць і добрае, і благое. Не маючы ўласнага жыццёвага вопыту, дзіця не зможа само разабрацца ў тым, прыносіць карысць ці шкоду той кантэнт, да якога ў яго ёсць доступ. Сітуацыя пагаршаецца яшчэ і тым, што свет лічбавых тэхналогій неверагодна зменлівы. Фактычна штомесяц з'яўляецца нейкая новая тэндэнцыя, тэхналогія, сэрвіс. Часта гэта новае вельмі хутка набывае папулярнасць, а дзеці, у сілу дапытлівасці свайго розуму, нярэдка схопліваюць гэта хутчэй за дарослых.

«Нельга не адзначыць, што нярэдка прычынай інтэрнэт-залежнасці дзяцей становяцца, як ні дзіўна, іх бацькі. Пагружаныя ў жыццёвыя клопаты, яны часта спасылаюцца на недахоп сіл і часу, каб займацца выхаваннем сваіх дзяцей. Замест гэтага, дзіцяці можна даць у рукі смартфон, і ён гадзінамі будзе ціха захоплена ўглядацца ў экран, не ствараючы бацькам праблем сваімі пытаннямі і просьбамі. Менавіта такія паводзіны з боку бацькоў ўяўляюць для дзіцяці найбольшую спакусу», – звярнуў увагу Мітрапаліт Веньямін.

«Вось чаму сёння важная моцная сямейная традыцыя, пабудаваная на духоўнай падставе. Калі жыццё канкрэтнай сям'і напоўнена мноствам самых разнастайных добрых падзей, то ў дзіцяці не застаецца ні часу, ні жадання марнаваць гэтыя шчаслівыя імгненні, седзячы перад экранам гаджэта, – адзначыў архіпастыр. – Але, вядома ж, у гэтай справе павінна ўдзельнічаць дзяржава, у асобе сродкаў масавай інфармацыі, устаноў адукацыі, органаў унутраных спраў, усіх здаровых сіл грамадства ».

 

Па матэрыялах Church.by

Навіны

Мерапрыемствы

05 Чэр 2025

5 чэрвеня 2025 года ў Белай зале Нацыянальнага мемарыяльнага комплексу "Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай» адбылося мерапрыемства ў рамках якога, прайшла ўрачыстая цырымонія падпісання пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Мінскай абласн

15 май 2025

15 мая 2025 года, у Нацыянальным мемарыяльным комплексе «Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай» прайшоў цёплы вечар сямейнага чытання «Бацькоўскі дар».

10 май 2025

10 мая 2025 у Крыпце Нацыянальнага мемарыяльнага комплексу «Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай» у рамках святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне адбылася закладка капсулы з зямлёй з мемарыяльнага комплексу «Савецкія воі

09 май 2025

9 мая 2025 года, у 80-ю гадавіну з Дня Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, Патрыяршы экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін здзейсніў Боскую літургію ў Крыпце Нацыянальнага мемарыяльнага комплексу «Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратав

05 май 2025

Удзельнікі патрыятычнага праекта "Гарады-героі-гарады герояў" у Храме-помніку

03 май 2025

3 мая 2025 года ў Мінск, пераадолеўшы больш за 20 тысяч кіламетраў шляху, прыбыла дэлегацыя ўдзельнікаў міжнароднага мотапрабегу, прысвечанага 80-годдзю Вялікай Перамогі. Удзельнікі мотапрабегу ўсклалі кветкі да манумента Перамогі.

26 Кра 2025

26 красавіка 2025 года ў Нацыянальным мемарыяльным комплексе «Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай» прайшла VII Мінская харавая Асамблея «Спяваюць дзеці — спявае горад!", прысвечаная святкаванню 80-годдзя Вялікай Перамогі.

25 Кра 2025

25 красавіка 2025 года ў Нацыянальным мемарыяльным комплексе «Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай» адбыўся заключны гала-канцэрт духоўнай музыкі.

22 Кра 2025

22 красавіка 2025 года ў Нацыянальным мемарыяльным комплексе «Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай» адбылося ўрачыстае адкрыццё VI Міжнароднага вакальна-харавога фестывалю-конкурсу «Песні, апаленыя вайной», прысвечанага 80-годдзю Перамог

12 Кра 2025

12 красавіка 2025 года ва ўрочышчы Благаўшчына да Міжнароднага Дня вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў і ў Дзень Рэспубліканскага суботніка адбылося мерапрыемства ў якім прынялі ўдзел кіраўнік Адміністрацыі Завадскога раёна сталіцы Уладзімір Шыбека, дырэктар Дзяржаўнай установы «Беларускі кул

Дзяржаўныя сайты

Кантактная інфармацыя

Адрас:
вул Усіхсвяцкая, 2, 220086, г.Мінск
Тэлефон / факс:
+375 17 389-35-15
Тэлефон:
+375 17 389-35-95
Экскурсіі:
+375 17 389-35-05
E-mail:
hp.direction@gmail.com