Беларуская Праваслаўная Царква і Міністэрства спорту і турызму падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве

02.08.2023

У Нацыянальным мемарыяльным комплексе «Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія выратаванню Айчыны нашай паслужылі" прайшло набажэнства  з нагоды правядзення II гульняў краін СНД, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Набажэнства правёў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. У мерапрыемстве прыймалі ўдзел Міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук, упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Аляксандр Румак, а таксама каля 150 спартсменаў і трэнераў.Уладыка адзначыў, што будзе не толькі перажываць за спартсменаў, падтрымліваць іх і маліцца, але і па магчымасці стане ганаровым госцем на спартыўных спаборніцтвах.
"У сучасным свеце пытанне духоўнага, маральнага, маральна-патрыятычнага выхавання вельмі важнае. Сёння каля 150 нашых спартсменаў, трэнераў прысутнічалі на гэтым мерапрыемстве. Такое набажэнства  мы праводзілі і да II Еўрапейскіх гульняў тут жа чатыры гады таму. Уладыка Веніямін не адмовіў нам і гэтым разам", - канстатаваў Сяргей Кавальчук. Па завяршэнні набажэнства адбылося падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве паміж БПЦ і Міністэрствам спорту і турызму. Подпісы пад дакументам паставілі мітрапаліт Веніямін і міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук. Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Аляксандр Румак падкрэсліў, што Беларусь з'яўляецца шматканфесійнай дзяржавай. "У нас дзейнічаюць рэлігійныя арганізацыі 25 канфесій і рэлігійных напрамкаў, - адзначыў ён. - Але ўзаемадзеянне дзяржавы выбудоўваецца з улікам уплыву канфесій на гістарычны лёс беларускага народа. І, вядома, самай уплывовай канфесіяй з'яўляецца Беларуская Праваслаўная Царква. Менавіта з БПЦ 20 гадоў таму было заключана пагадненне аб супрацоўніцтве. Узаемадзеянне  адбываецца на аснове рэалізацыі праграм супрацоўніцтва паміж БПЦ і рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання. Сёння падпісана новае пагадненне паміж Беларускай Праваслаўнай Царквой і Міністэрствам спорту і турызму. Новае пагадненне- гэта новы этап. Вельмі сімвалічна, што падпісанне адбылося напярэдадні II гульняў краін СНД.
У ходзе мерапрыемства для ўдзельнікаў была праведзена экскурсія супрацоўнікамі дзяржаўнай установы “Беларускі культурны цэнтр духоўнага Адраджэння” па Крыпце і Храме Святочнага Богаслужэння”.

Па матэрыялах БЕЛТА.

 

Навіны

Мерапрыемствы

05 Чэр 2025

5 чэрвеня 2025 года ў Белай зале Нацыянальнага мемарыяльнага комплексу "Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай» адбылося мерапрыемства ў рамках якога, прайшла ўрачыстая цырымонія падпісання пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Мінскай абласн

15 май 2025

15 мая 2025 года, у Нацыянальным мемарыяльным комплексе «Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай» прайшоў цёплы вечар сямейнага чытання «Бацькоўскі дар».

10 май 2025

10 мая 2025 у Крыпце Нацыянальнага мемарыяльнага комплексу «Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай» у рамках святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне адбылася закладка капсулы з зямлёй з мемарыяльнага комплексу «Савецкія воі

09 май 2025

9 мая 2025 года, у 80-ю гадавіну з Дня Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, Патрыяршы экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін здзейсніў Боскую літургію ў Крыпце Нацыянальнага мемарыяльнага комплексу «Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратав

05 май 2025

Удзельнікі патрыятычнага праекта "Гарады-героі-гарады герояў" у Храме-помніку

03 май 2025

3 мая 2025 года ў Мінск, пераадолеўшы больш за 20 тысяч кіламетраў шляху, прыбыла дэлегацыя ўдзельнікаў міжнароднага мотапрабегу, прысвечанага 80-годдзю Вялікай Перамогі. Удзельнікі мотапрабегу ўсклалі кветкі да манумента Перамогі.

26 Кра 2025

26 красавіка 2025 года ў Нацыянальным мемарыяльным комплексе «Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай» прайшла VII Мінская харавая Асамблея «Спяваюць дзеці — спявае горад!", прысвечаная святкаванню 80-годдзя Вялікай Перамогі.

25 Кра 2025

25 красавіка 2025 года ў Нацыянальным мемарыяльным комплексе «Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай» адбыўся заключны гала-канцэрт духоўнай музыкі.

22 Кра 2025

22 красавіка 2025 года ў Нацыянальным мемарыяльным комплексе «Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай» адбылося ўрачыстае адкрыццё VI Міжнароднага вакальна-харавога фестывалю-конкурсу «Песні, апаленыя вайной», прысвечанага 80-годдзю Перамог

12 Кра 2025

12 красавіка 2025 года ва ўрочышчы Благаўшчына да Міжнароднага Дня вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў і ў Дзень Рэспубліканскага суботніка адбылося мерапрыемства ў якім прынялі ўдзел кіраўнік Адміністрацыі Завадскога раёна сталіцы Уладзімір Шыбека, дырэктар Дзяржаўнай установы «Беларускі кул

Дзяржаўныя сайты

Кантактная інфармацыя

Адрас:
вул Усіхсвяцкая, 2, 220086, г.Мінск
Тэлефон / факс:
+375 17 389-35-15
Тэлефон:
+375 17 389-35-95
Экскурсіі:
+375 17 389-35-05
E-mail:
hp.direction@gmail.com