25 лістапада 2023 года ў Год міру і стварэння прайшоў 2-гі Мінскі гарадскі фестываль-злёт сем'яў «Дружная сям'я – моцная краіна!». У фестывалі прынялі ўдзел 8 сем'яў. Біяграфія сям'і, як і гісторыя краіны, не пішацца імгненна, яна ствараецца ўсімі галінамі і пакаленнямі радаводу! І гэта сапраўды так. На вачах прысутных, членаў журы, ганаровых гасцей фестывалю адбываўся цікавы этап гісторыі сем'яў - удзельніц свята "Дружная сям'я - моцная краіна!". Сімвал згуртаванасці, сямейных традыцый, моцных роднасных адносін, сяброўства і згоды з'яўляўся асновай гэтага фестывалю. Важна тое, што на п'едэстал ва ўсёй сваёй радаслоўнай красе ўстала аснова грамадства - сям'я, яе самыя лепшыя грані і жыццёвыя асновы! Гэта агляд-паказ сапраўднага, урок-навучанне кожнаму прысутнаму ў беражлівым стаўленні да сям'і і ў сям'і, у захаванні сямейных традыцый і яе духоўна-маральных каштоўнасцяў, захаванне пераемнасці пакаленняў. Удзельнікамі фестывалю была падрыхтавана выстаўка сямейных традыцый і каштоўнасцей, творчасці і архіўных дакументаў. Сем'і ў прэзентацыях раскрывалі свой радавод, у творчых нумарах праяўлялі свае таленты і магчымасці, у бліц-турнірах "Хто ёсць хто?" і «Я ведаю, што…?» паказвалі свае веды ў радаводным дрэве, яго каранях, галінах і лісці, зіхацелі эрудыцыяй і знаходлівасцю. Казкі і спартыўнае амплуа, стварэнне свету і стварэнне сям'і, перагляд сямейных архіваў і пераклічка пакаленняў - такі фармат раскрыцця асноў сямейнага генеалагічнага дрэва. Сустаршыня журы Рунец Таццяна Аркадзьеўна, старшыня пастаяннай камісіі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, адзначыла: «Дзякуем Вам за тое, што сёння ўсе галіны сваяцтва паўсталі перад аўдыторыяй: ад мамы, таты - да дзяцей; ад бабулі, дзядулі - да цётак і дзядзькоў; ад унукаў - да праўнукаў; ад пляменнікаў - да стрыечных, траюрадных... пяціюрадных сясцёр і братоў; ад хросных мам і тат - да сватоў ... Ваша энергія, актыўнасць, багаты сямейны патэнцыял - аснова годнай пераемнасці пакаленняў і працяг самых лепшых традыцый нашага народа! Мінгарвыканкама; Сярдзюк Вераніка Уладзіміраўна, магістр гуманітарных навук, старшыня ГА «Цэнтр падтрымкі сям'і і мацярынства «Матуля», маці-Гераіня; Протаіерэй Айцец Аляксандр, настаяцель храма Опцінскіх Старцаў у г. Мінску, член праўлення Мінскага гарадскога аддзялення Беларускага фонду міру; Госцеў Аляксандр Віктаравіч, дырэктар Беларускага культурнага цэнтра духоўнага Адраджэння; Астаповіч Людміла Васільеўна, рэдактар часопіса "Народная асвета"; Копелеў Аляксандр Іванавіч, прадстаўнік у Рэспубліцы Беларусь Агульнарасійскай грамадскай арганізацыі "Расійскі клуб праваслаўных мецэнатаў". Па выніках галасавання журы, Дыпломам 3-й ступені ўзнагароджана сям'я Жаравых-Жывіцкіх (Партызанскі раён), На 2-й прыступцы п'едэстала - сям'я Каральковых(Заводскі раён). Дыплом 1-й ступені прысуджаны сям'і Пашкевічаў (Кастрычніцкі раён). Гран-пры заваёўвае сям'я Студэнт - Корвін-Кучынскіх (Цэнтральны раён). Дырэктар Дзяржаўнай установы "Беларускі культурны цэнтр духоўнага Адраджэння" ўручыў пераможцам кнігу аб Нацыянальным мемарыяльным комплексе “Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай”
Па матэрыялах Мінскага гарадскога аддзялення
ГА «Беларускі фонд міру»