СУПРАЦОЎНІКІ МЕМАРЫЯЛЬНАГА КОМПЛЕКСУ «ХАТЫНЬ» У ХРАМЕ-ПОМНІКУ

08.02.2024
8 лютага 2024 года супрацоўнікі Мемарыяльнага комплексу «Хатынь» наведалі Нацыянальны мемарыяльны комплекс «Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах,  якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай». Для дэлегацыі супрацоўнікамі Дзяржаўнай установы была праведзена экскурсія па Крыпце, пастаяннай экспазіцыі «Музей Памяці». Далей у Белай зале Храма-помніка адбылася сустрэча дэлегацыі з дырэктарам Дзяржаўнай Установы «Беларускі культурны цэнтр духоўнага Адраджэння» А.Госцевым, які адзначыў важнасць такіх сустрэч, у рамках адкрыцця новых даных аб генацыдзе савецкага народа на тэрыторыі Беларусі, абмену вопытам работы па захаванні гістарычнай праўды і памяці аб мірных ахвярах Вялікай Айчыннай вайны. Далей прысутныя азнаёміліся з праектам Інфармацыйнага цэнтра экскурсійнага абслугоўвання мемарыяльнага комплексу «Трасцянец», абмяняліся вопытам праектавання музейных экспазіцый і іх мультымедыйнага забеспячэння і пытаннямі, якія найбольш часта ўзнікаюць пры іх эксплуатацыі. Кіраўнік Нацыянальнага мемарыяльнага комплексу, протаіерэй Фёдар Поўны адзначыў, што «…У няроўнай барацьбе абаранялі сваіх аднавяскоўцаў і бязвінна загінуўшыя мірныя жыхары, дзеці, маці, старыя — усе ўвайшлі ў бездань міласэрнасці Божай, усе ўступілі ў Боскае святло, водбліскі якога перадаюцца і нам. А мірны настрой духу, з якім мы наведваем іх магілы, або ўспамінаем пра іх у храмах, або наведваем Крыпту Храма-помніка, як раз і сведчаць аб іх блаславёным нябесным спакоі.»
 
Даведачна:
 
Да фатальнага 22 сакавіка 1943 года Хатынь была звычайнай мірнай беларускай вёскай, якая налічвала 26 двароў. Напярэдадні за 6 кіламетраў ад яе партызаны абстралялі нямецкую аўтакалону. У перастрэлцы загінуў нямецкі афіцэр. Неўзабаве пасля гэтага Хатынь акружылі карнікі. Яны сагналі ў свіран старых, жанчын, дзяцей, замкнулі і падпалілі. У агні загінулі 149 чалавек, у тым ліку 75 дзяцей. У памяць аб усіх бязвінна забітых і як трагічны напамін аб жахах вайны ў 1969 годзе на месцы, дзе знаходзілася вёска Хатынь, быў адкрыты мемарыяльны комплекс.

Навіны

Мерапрыемствы

16 Янв 2025
16 студзеня 2025 года на базе Мінскай духоўнай акадэміі адбылося пасяджэнне рабочай групы па развіццю рэлігійнага турызму, у якім прыняў удзел дырэктар Дзяржаўнай установы "Беларускі культурны цэнтр духоўнага Адраджэння" - Аляксандр Госцеў.
03 Янв 2025

3 студзеня 2025 года ў рамках правядзення ідэалагічнай работы супрацоўнікаў дэлегацыя Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэту дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь па Мінскай вобласці і г.Мінску пабывала ў Нацыянальным мемарыяльным комплексе "Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць

10 Сне 2024

10 снежня 2024 года дырэктар Дзяржаўнай установы "Беларускі культурны цэнтр духоўнага Адраджэння" Госцеў А.В.

14 Сне 2024

14 снежня 2024 года ў рамках праекта Выдавецкага дома "Педагагічная прэса" "Духоўнасць і патрыятызм: дыялогі з "Настаўніцкай" дэлегацыя кіраўнікоў-дырэктараў Лідскага раёна гродзенскай вобласці наведала нацыянальны мемарыяльны комплекс "Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць  аб ахвярах, якія

13 Сне 2024
13 снежня 2024 года ў рамках 7-га сумеснага пасяджэння калегіі Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь і Следчага камітэта Расійскай Федэрацыі адбылося мерапрыемства на тэрыторыі Мемарыяльных могілак "Благоўшчына", у якіх прынялі ўдзел Генеральны Пракурор Рэспублікі Беларусь А І..
13 Сне 2024

13 снежня 2024 года ў Нацыянальным мемарыяльным комплексе "Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай", прайшла ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання фіналістаў ХI міжнароднага конкурсу педагагічнага майстэрства "Хрустальная чарніліца".

06 Сне 2024

6 снежня 2024 года ў Белай зале Нацыянальнага мемарыяльнага комплексу "Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай адбылося ўрачыстае мерапрыемства віншавання супрацоўнікаў Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў па ахове дыпламатычных

04 Сне 2024
4 снежня 2024 года, у нацыянальным мемарыяльным комплексе «Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай » прайшла святочная сустрэча, прысвечаная Міжнароднаму дню інвалідаў і Уводзінам у храм Прасвятой Багародзіцы.
29 Ліс 2024

29 лістапада 2024 года ў дуа «сярэдняя школа №137 г. мінска ім. П.М.Машэрава ў рамках праекта ДУ “ЦСДБ г.Мінска да 80-годдзя вызвалення Беларусі “Жыве і памятае Беларусь” была арганізавана гісторыка-літаратурная гадзіна для навучэнцаў старэйшых класаў.

28 Ліс 2024
28 лістапада 2024 года ў Мінску ўрачыста адкрыліся X Беларускія Калядныя чытанні “80-годдзе Вялікай Перамогі: памяць і духоўны вопыт пакаленняў. Да 25-годдзя Саюзнай дзяржавы». Папярэдзіла працу чытанняў Боская літургія ў храме ў гонар абраза Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць» горада Мінска.

Дзяржаўныя сайты

Кантактная інфармацыя

Адрас:
вул Усіхсвяцкая, 2, 220086, г.Мінск
Тэлефон / факс:
+375 17 389-35-15
Экскурсіі:
+375 17 389-35-05
E-mail:
hp.direction@gmail.com