8 лютага 2024 года дэлегацыя Ніжагародскай вобласці, выкладчыкі СШ №26 г. Мінска наведалі Нацыянальны мемарыяльны комплекс “Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай”. Для дэлегацыі супрацоўнікамі Дзяржаўнай установы “Беларускі культурны цэнтр духоўнага Адраджэння” была праведзена экскурсія па Крыпце, пастаяннай экспазіцыі “Музей Памяці”. Кіраўнік Прадстаўніцтва Ніжагародскай вобласці РФ у Беларусі Дудкін А.А. і кіраўнік Нацыянальнага мемарыяльнага комплексу протаіерэй Фёдар Поўны абмеркавалі пытанне прысваення звання Героя Расіі З.Калабанаву, праекты ў сферы адукацыі. У рамках сустрэчы з дырэктарам Дзяржаўнай установы А.Госцевым абмяркоўваўся ўдзел спецыялістаў IT структур Ніжагародскай вобласці ў рэалізацыі праекта рэканструкцыі будынкаў у Мінску пад Інфармацыйны цэнтр экскурсійнага абслугоўвання Мемарыяльнага комплексу “Трасцянец” з пастаяннай тэматычнай экспазіцыяй, а таксама турыстычны патэнцыял Ніжагародскай вобласці і Рэспублікі Беларусь.
Даведачна: У юбілейны год 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў сярэдняй школе №26 г.Мінска прысвоена імя легендарнага танкіста, героя Вялікай Айчыннай вайны Зіновія Рыгоравіча Калабанава. Дырэктар школы зазначыў: “…Мы разумеем ступень даверу, аказанага нашай школе, усяму калектыву. Гэта найвышэйшая планка маральнасці і вялікая адказнасць. З гонарам будзем несці ганарлівае званне школы імя З.Г.Калабанава, захоўваць памяць аб вялікім подзвігу нашага народа. Гэтаму подзвігу, самаахвяраванню народа ў імя найвышэйшых мэт і каштоўнасцяў мы абавязаны самім фактам свайго існавання, і наш абавязак ніколі не забываць пра гэта”.