
14 жніўня Нацыянальны мемарыяльны комплекс "Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія выратаванню Айчыны нашай паслужылі " наведала дэлегацыя Патрыяршага экзархата Рускай Праваслаўнай Царквы на тэрыторыі Афрыкі на чале з архімандрытам Захарыя (Мулінгва) з Танзаніі. Гасцей сустрэлі кіраўнік Нацыянальнага мемарыяльнага комплексу протаіерэй Фёдар Поўны і дырэктар Беларускага культурнага цэнтра духоўнага Адраджэння Аляксандр Госцеў. Дэлегацыя наведала Крыпту, пастаянную экспазіцыю "Музей Памяці" і Храм Святочнага Набажэнства. Далей сустрэча працягнулася ў Белай зале Храма-помніка.