13 верасня, у рамках афіцыйнага візіту ў Рэспубліку Беларусь, Нацыянальны мемарыяльны комплекс “Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай” наведала дэлегацыя г.Омска, на чале з мэрам г. Омска С.Шэлестам. На тэрыторыі мемарыяльнага комплексу дэлегацыю сустракалі: прадстаўнік Усіхсвяцкай Парафіі іерэй Мікалай Поўны і дырэктар Дзяржаўнай установы "Беларускі культурны цэнтр духоўнага Адраджэння" - Аляксандр Госцеў. Для дэлегацыі была праведзена экскурсія па Крыпце, пастаяннай экспазіцыі "Музей Памяці". У Белай зале Храма-помніка дэлегацыю прывітаў кіраўнік Нацыянальнага мемарыяльнага комплексу протаіерэй Фёдар Поўны, пасля заканчэння сустрэчы, мэр г. Омска пакінуў запіс у кнізе ганаровых гасцей.