12 красавіка 2024 года ў Нацыянальным мемарыяльным комплексе «Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай » адбылася ўрачыстая цырымонія закладкі капсулы з зямлёй з месцаў пахаванняў супрацоўнікаў УУС Гомельскага аблвыканкама. На цырымоніі прысутнічалі: намеснік начальніка УУС Гомельскага аблвыканкама Серафімовіч А. А., начальнікі падраздзяленняў УУС, супрацоўнікі УУС і сваякі загінулых. Па заканчэнні Літыі ў Крыпце Храма-помніка да прысутных звярнуўся кіраўнік Нацыянальнага мемарыяльнага комплексу, протаіерэй Фёдар Поўны. Далей адбылася экскурсія па Крыпце, пастаяннай экспазіцыі “Музей Памяці”. У Белай зале Храма-помніка ўдзельнікам мерапрыемства былі ўручаны памятныя падарункі.