5 студзеня 2024 года Нацыянальны мемарыяльны комплекс «Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай» наведала дэлегацыя навучэнцаў і педагогаў устаноў адукацыі «Сярэдняя школа №10 г.Барысава» і «Cярэдняя школа №16 г. Барысава». Для дэлегацыі супрацоўнікамі «Дзяржаўнай установы Беларускі культурны цэнтр духоўнага Адраджэння» была праведзена экскурсія па Крыпце, пастаяннай экспазіцыі «Музей памяці». Далей у Белай зале Храма-помніка адбылася сустрэча з кіраўніком Нацыянальнага мемарыяльнага комплексу протаіерэем Фёдарам Поўным на тэму «Гістарычная памяць. Духоўныя вытокі».