ПАКАЗ ДАКУМЕНТАЛЬНАГА ФІЛЬМА «ДВЕ ЕЎФРАСІНІІ» У ХРАМЕ-ПОМНІКУ

04.11.2024
4 лістапада 2024 года ў рамках ХХ Беларускіх Калядных чытанняў у Белай зале Нацыянальнага мемарыяльнага комплексу «Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай» адбыўся паказ дакументальнага фільма пра прападобныя  Еўфрасіннію Маскоўскую і Еўфрасіннію Полацкую: Радасць зямлі Рускай». Кінакарціна расказвае пра жыццё і служэнне гэтых дзвюх святых жанчын і пра цуды па малітвах да іх, якія багата адбываліся і адбываюцца да гэтага часу. А таксама пра тую іхнюю сувязь у Богу, якая сімвалічна і выразна яшчэ мацней звязвае ў Радасці (менавіта так перакладаецца імя «Еўфрасіння») два народы святой Русі – жыхароў Расіі і Беларусі. У здымках фільма прымалі ўдзел Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, намеснік Маскоўскага Срэценскага манастыра ігумен Іаан (Лудзішчаў), настаяцельніца Полацкага Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра ігуменія Еўдакія і сведкі цудаў двух святых. Фільм зняты тэлеканалам "Спас" з нагоды прынясення ў верасні і кастрычніку бягучага года каўчэга з мошчамі прападобнай Еўфрасінні Полацкай у епархіі Расіі,  каўчэга з мошчамі прападобнай Еўфрасінні Маскоўскай - у епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы. Амаль за два месяцы святым змаглі пакланіцца тысячы вернікаў. Падзея была прымеркавана да 785-годдзя першай Саюзнай дамовы паміж Наўгародскім і Полацкім княствамі і 25-годдзя Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі. Таксама ў 2024 годзе спаўняецца 920 гадоў з дня нараджэння прападобнай Еўфрасінні Полацкай, заснавальніцы жаночага манаства на Русі, і 155 гадоў з дня кананізацыі прападобнай Еўфрасінні Маскоўскай (у свеце — вялікая княгіня Еўдакія Дзмітрыеўна), якая была жонкай князя Дзмітрыя Данскога, таксама прылічанага Рускай Праваслаўнай Царквой да ліку святых. Вялікую княгіню Еўдакію Дзмітрыеўну пры жыцці звалі маці, гаспадыняй Масквы, а пасля скону - заступніцай. Пасля заканчэння прагляду фільма для прысутных на мерапрыемстве супрацоўнікамі Дзяржаўнай установы "Беларускі культурны цэнтр духоўнага Адраджэння" была праведзена экскурсія па Крыпце, пастаяннай экспазіцыі "Музей Памяці".
 
Па матэрыялах church.by

Навіны

Мерапрыемствы

12 Ліс 2024

12 лістапада 2024 парламенцкая дэлегацыя Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі на чале са Старшынёй Камітэта па міжнародных справах Карасіным Г.Б, члены камітэта Савета Федэрацыі па міжнародных справах наведалі Нацыянальны мемарыяльны комплекс «Храм-помнік у гонар Усіх Святых і

06 Ліс 2024

5 лістапада 2024 года ў Нацыянальным мемарыяльным комплексе «Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай» адбылося пасяджэнне гарадской рады кіраўнікоў каледжаў па тэме «Кадравае забеспячэнне ўстаноў адукацыі, якія рэалізуюць праграмы прафесійн

04 Ліс 2024
4 лістапада 2024 года ў рамках ХХ Беларускіх Калядных чытанняў у Белай зале Нацыянальнага мемарыяльнага комплексу «Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай» адбыўся паказ дакументальнага фільма пра прападобныя  Еўфрасіннію Маскоўскую і Еўф
03 Ліс 2024
Адкрыццё выставы "Мы толькі сведкі на гэтай зямлі". Творчая сустрэча з аператарам А.Забалоцкім
28 Кас 2024
28 кастрычніка 2024 года ў рамках Міжнароднага фестывалю "Юнацтва Планеты" прайшоў канцэрт духоўнай музыкі з удзелам харавых калектываў Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь. Да пачатку канцэрта да гледачоў і ўдзельнікаў мерапрыемства звярнуўся іерэй Мікалай Поўны.
23 Кас 2024

23 кастрычніка 2024 года на падставе рашэння Каардынацыйнай Рады па распрацоўцы і рэалізацыі сумесных праграм супрацоўніцтва паміж органамі дзяржаўнага кіравання і Беларускай Праваслаўнай Царквой і ў мэтах удасканалення дзейнасці ўстаноў адукацыі па грамадзянскім і патрыятычным выхаванні дзяцей і

17 Вер 2024

17 кастрычніка 2024 года ў Белай зале Нацыянальнага мемарыяльнага комплексу "Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай" Мінгарвыканкамам быў праведзены агульнагарадскі дзень інфармавання па тэме "Шчаслівая сям'я - моцная дзяржава".

03 Кас 2024
3 кастрычніка 2024 года ў Нацыянальным мемарыяльным комплексе «Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай» прайшло мерапрыемства па закладцы капсулы з зямлёй з месца вайсковай славы – пахавання, лекараў і медработнікаў санітарнага батальёна
02 Кас 2024
2 кастрычніка 2024 парламенцкая дэлегацыя Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі на чале з намеснікам старшыні Юрыем Вараб'ёвым, а таксама ўдзельнікі пасяджэння міжпарламенцкай камісіі Савета Рэспублікі і Савета Федэрацыі па міжрэгіянальным супрацоўніцтве наведалі Храм-помнік у

Дзяржаўныя сайты

Кантактная інфармацыя

Адрас:
вул Усіхсвяцкая, 2, 220086, г.Мінск
Тэлефон / факс:
+375 17 389-35-15
Экскурсіі:
+375 17 389-35-05
E-mail:
hp.direction@gmail.com