Пасланне нашчадкам

17.08.2023

Мы павінны як ніколі шанаваць мір, які маем на нашай зямлі. Такім меркаваннем падзяліўся кіраўнік нацыянальнага мемарыяльнага комплексу "Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць пра ахвяраў, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай»" протаіерэй Фёдар Поўны ў час наведвання мемарыяльнага комплексу ўдзельнікамі ІІ Міжнароднага антыфашысцкага кангрэса, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Ваяры, якія нябачна прысутнічаюць у Крыпце, сведкі тых страшных падзей нашай гісторыі, нагадваюць нам аб жахах мінулага, каб мы не дапусцілі іх паўтарэння", - дадаў протаіерэй Фёдар Поўны падчас наведвання ўдзельнікамі кангрэса Крыпты мемарыяльнага комплексу, у якой пахаваны астанкі воінаў Вялікай Айчыннай вайны.
Прафесар кафедры ваенна-палітычнай работы Ваеннага вучэбна-навуковага цэнтра "Агульнавайсковая ордэна Жукава акадэмія Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі" Ніна Давыдава расказала, што яна была вельмі ўражана арганізацыяй кангрэса. "Я сама ўраджэнка Беларусі, але даўно сюды не прыязджала і засталася ў захапленні ад месцаў, якія мы наведалі. Я лічу, што такія мерапрыемствы і экскурсіі трэба праводзіць не толькі сярод дарослага насельніцтва, але і сярод моладзі. Мы жывем рацыяналізмам, але нельга забываць пра духоўнасць, якая сёння так нам патрэбна", - падкрэсліла Ніна Давыдава.
Высокі ўзровень арганізацыі кангрэса адзначыў і начальнік аддзела Навукова-даследчага інстытута (ваеннай гісторыі) Ваеннай акадэміі Генеральнага штаба Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі доктар гістарычных навук палкоўнік Уладзімір Праміцын. Яго моцна ўразілі капсулы з зямлёй з месцаў гібелі беларускіх воінаў. "Тут ёсць капсулы з Афганістана, з Чарнобыля, з месцаў, дзе загінулі беларускія маракі, у тым ліку з Баранцава мора, дзе я служыў. Найшырэйшая геаграфія, і ўсё гэта аб'яднана ў адным маленькім памяшканні, якое аказвае незгладжальнае ўражанне на наведвальнікаў", - прызнаўся Уладзімір Праміцын.
Ён дадаў, што не першы раз быў у Беларусі і ўжо наведваў падобныя храмы, але асабліва цяжкай і гнятлівай яму здалася гісторыя мемарыяльнага комплексу ў памяць дзяцей - ахвяр Вялікай Айчыннай вайны ў Чырвоным Беразе, паколькі ён сам бацька дваіх маленькіх сыноў.
"Мне таксама запомнілася наведванне месцаў працы пошукавага батальёна Міністэрства абароны, дзе мы сёння пабывалі. Нам паказалі, як дбайна беларускія вайскоўцы падыходзяць да справы, даследуючы месцы масавага пахавання, дзе варварскімі метадамі голаду, холаду і знясільваючых работ былі забіты тысячы савецкіх ваеннапалонных. як практыкуючаму гісторыку ў галаву прыйшла паралель з наведваннем дэлегатамі воінскіх савецкіх калектываў канцэнтрацыйных лагераў і месцаў пахаванняў падчас вызваленчай місіі ў Еўропе. Я адчуў сябе такім жа дэлегатам, які сутыкнуўся з жахлівай рэальнасцю", - расказаў Уладзімір Праміцын.
Даведачна 
II Міжнародны антыфашысцкі кангрэс праходзіць у Мінску 17-19 жніўня. Кангрэс сабраны па ініцыятыве Мінабароны, каб папярэдзіць свет аб рэальнай пагрозе неафашызму. Адной з яго галоўных задач з'яўляецца захаванне гістарычнай праўды пра Другую сусветную вайну.
Па матэрыялах БЕЛТА

 

Навіны

Мерапрыемствы

05 Чэр 2025

5 чэрвеня 2025 года ў Белай зале Нацыянальнага мемарыяльнага комплексу "Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай» адбылося мерапрыемства ў рамках якога, прайшла ўрачыстая цырымонія падпісання пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Мінскай абласн

15 май 2025

15 мая 2025 года, у Нацыянальным мемарыяльным комплексе «Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай» прайшоў цёплы вечар сямейнага чытання «Бацькоўскі дар».

10 май 2025

10 мая 2025 у Крыпце Нацыянальнага мемарыяльнага комплексу «Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай» у рамках святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне адбылася закладка капсулы з зямлёй з мемарыяльнага комплексу «Савецкія воі

09 май 2025

9 мая 2025 года, у 80-ю гадавіну з Дня Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, Патрыяршы экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін здзейсніў Боскую літургію ў Крыпце Нацыянальнага мемарыяльнага комплексу «Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратав

05 май 2025

Удзельнікі патрыятычнага праекта "Гарады-героі-гарады герояў" у Храме-помніку

03 май 2025

3 мая 2025 года ў Мінск, пераадолеўшы больш за 20 тысяч кіламетраў шляху, прыбыла дэлегацыя ўдзельнікаў міжнароднага мотапрабегу, прысвечанага 80-годдзю Вялікай Перамогі. Удзельнікі мотапрабегу ўсклалі кветкі да манумента Перамогі.

26 Кра 2025

26 красавіка 2025 года ў Нацыянальным мемарыяльным комплексе «Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай» прайшла VII Мінская харавая Асамблея «Спяваюць дзеці — спявае горад!", прысвечаная святкаванню 80-годдзя Вялікай Перамогі.

25 Кра 2025

25 красавіка 2025 года ў Нацыянальным мемарыяльным комплексе «Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай» адбыўся заключны гала-канцэрт духоўнай музыкі.

22 Кра 2025

22 красавіка 2025 года ў Нацыянальным мемарыяльным комплексе «Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай» адбылося ўрачыстае адкрыццё VI Міжнароднага вакальна-харавога фестывалю-конкурсу «Песні, апаленыя вайной», прысвечанага 80-годдзю Перамог

12 Кра 2025

12 красавіка 2025 года ва ўрочышчы Благаўшчына да Міжнароднага Дня вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў і ў Дзень Рэспубліканскага суботніка адбылося мерапрыемства ў якім прынялі ўдзел кіраўнік Адміністрацыі Завадскога раёна сталіцы Уладзімір Шыбека, дырэктар Дзяржаўнай установы «Беларускі кул

Дзяржаўныя сайты

Кантактная інфармацыя

Адрас:
вул Усіхсвяцкая, 2, 220086, г.Мінск
Тэлефон / факс:
+375 17 389-35-15
Тэлефон:
+375 17 389-35-95
Экскурсіі:
+375 17 389-35-05
E-mail:
hp.direction@gmail.com