7 жніўня 2024 года першакурснікі ўніверсітэта грамадзянскай абароны наведалі Мемарыяльны комплекс «Трасцянец». Супрацоўнікі Дзяржаўнай установы "Беларускі культурны цэнтр духоўнага Адраджэння" правялі экскурсію па тэрыторыі былога працоўнага лагера, звярнуўшы ўвагу прысутных на неабходнасць захавання гістарычнай праўды аб ахвярах Вялікай Айчыннай вайны.