СУПРАЦОЎНІКІ МЕМАРЫЯЛЬНАГА КОМПЛЕКСУ «ХАТЫНЬ» У ХРАМЕ-ПОМНІКУ

08.02.2024
8 лютага 2024 года супрацоўнікі Мемарыяльнага комплексу «Хатынь» наведалі Нацыянальны мемарыяльны комплекс «Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах,  якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай». Для дэлегацыі супрацоўнікамі Дзяржаўнай установы была праведзена экскурсія па Крыпце, пастаяннай экспазіцыі «Музей Памяці». Далей у Белай зале Храма-помніка адбылася сустрэча дэлегацыі з дырэктарам Дзяржаўнай Установы «Беларускі культурны цэнтр духоўнага Адраджэння» А.Госцевым, які адзначыў важнасць такіх сустрэч, у рамках адкрыцця новых даных аб генацыдзе савецкага народа на тэрыторыі Беларусі, абмену вопытам работы па захаванні гістарычнай праўды і памяці аб мірных ахвярах Вялікай Айчыннай вайны. Далей прысутныя азнаёміліся з праектам Інфармацыйнага цэнтра экскурсійнага абслугоўвання мемарыяльнага комплексу «Трасцянец», абмяняліся вопытам праектавання музейных экспазіцый і іх мультымедыйнага забеспячэння і пытаннямі, якія найбольш часта ўзнікаюць пры іх эксплуатацыі. Кіраўнік Нацыянальнага мемарыяльнага комплексу, протаіерэй Фёдар Поўны адзначыў, што «…У няроўнай барацьбе абаранялі сваіх аднавяскоўцаў і бязвінна загінуўшыя мірныя жыхары, дзеці, маці, старыя — усе ўвайшлі ў бездань міласэрнасці Божай, усе ўступілі ў Боскае святло, водбліскі якога перадаюцца і нам. А мірны настрой духу, з якім мы наведваем іх магілы, або ўспамінаем пра іх у храмах, або наведваем Крыпту Храма-помніка, як раз і сведчаць аб іх блаславёным нябесным спакоі.»
 
Даведачна:
 
Да фатальнага 22 сакавіка 1943 года Хатынь была звычайнай мірнай беларускай вёскай, якая налічвала 26 двароў. Напярэдадні за 6 кіламетраў ад яе партызаны абстралялі нямецкую аўтакалону. У перастрэлцы загінуў нямецкі афіцэр. Неўзабаве пасля гэтага Хатынь акружылі карнікі. Яны сагналі ў свіран старых, жанчын, дзяцей, замкнулі і падпалілі. У агні загінулі 149 чалавек, у тым ліку 75 дзяцей. У памяць аб усіх бязвінна забітых і як трагічны напамін аб жахах вайны ў 1969 годзе на месцы, дзе знаходзілася вёска Хатынь, быў адкрыты мемарыяльны комплекс.

Навіны

Мерапрыемствы

03 Кас 2024
3 кастрычніка 2024 года ў Нацыянальным мемарыяльным комплексе «Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай» прайшло мерапрыемства па закладцы капсулы з зямлёй з месца вайсковай славы – пахавання, лекараў і медработнікаў санітарнага батальёна
02 Кас 2024
2 кастрычніка 2024 парламенцкая дэлегацыя Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі на чале з намеснікам старшыні Юрыем Вараб'ёвым, а таксама ўдзельнікі пасяджэння міжпарламенцкай камісіі Савета Рэспублікі і Савета Федэрацыі па міжрэгіянальным супрацоўніцтве наведалі Храм-помнік у
26 Вер 2024
17 верасня ў Дзень народнага адзінства ў Полацку ля будынка дзіцячай паліклінікі, дзе ў гады Вялікай Айчыннай вайны размяшчаўся Полацкі дзіцячы дом №1, быў урачыста адкрыты памятны знак лётчыку Аляксандру Мамкіну і дырэктару Полацкага дзіцячага дома №1 Міхаілу Форынку, якія ў
24 Вер 2024

4 верасня ў Нацыянальным мемарыяльным комплексе  «Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай» адбыўся пяты юбілейны міжнародны інклюзіўны дзіцяча-юнацкі фестываль-форум «Стварэнне», арганізатарам якога выступіў Міжнародны дабрачынны фонд Юрыя

14 Вер 2024

14 верасня ў рамках святкавання Дня горада Нацыянальны мемарыяльны комплекс «Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай» наведала міжнародная дэлегацыя, у склад якой увайшлі удзельнікі Міжнароднага форуму эканамічнага супрацоўніцтва з Расіі і

08 Вер 2024

8 верасня, Дзень пачатку блакады Ленінграда ... у гэты дзень на працягу шэрагу гадоў, прадстаўнікі Мінскай гарадской грамадскай арганізацыі «Абаронцы і жыхары блакаднага Ленінграда» прыходзяць у Крыпту, дзе праходзіць Літыя па загінуўшых у гэтыя страшныя гады.

03 Вер 2024
3 верасня ў Мемарыяльным комплексе «Трасцянец» адбылося мерапрыемства, прымеркаванае да 80-годдзя з дня пахавання астанкаў спаленых вязняў лагера смерці і правядзення першага жалобнага мітынгу.
23 Жні 2024

З 19 па 23 жніўня 2024 года ўдзельнікі маладзёжнага патрыятычнага руху Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь прыцягваліся да работы па добраўпарадкаванні тэрыторыі Нацыянальнага мемарыяльнага комплексу "Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах якія паслужылі ў выратаванні

22 Жні 2024

22 жніўня 2024 года ў рамках працягу супрацоўніцтва Беларускай Праваслаўнай Царквы і Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь у справе патрыятычнага і духоўна-маральнага выхавання работнікаў органаў, падраздзяленняў і арганізацый сістэмы МНС у Нацыянальным мемарыяльным комплексе

Дзяржаўныя сайты

Кантактная інфармацыя

Адрас:
вул Усіхсвяцкая, 2, 220086, г.Мінск
Тэлефон / факс:
+375 17 389-35-15
Экскурсіі:
+375 17 389-35-05
E-mail:
hp.direction@gmail.com