22 жніўня 2024 года ў рамках працягу супрацоўніцтва Беларускай Праваслаўнай Царквы і Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь у справе патрыятычнага і духоўна-маральнага выхавання работнікаў органаў, падраздзяленняў і арганізацый сістэмы МНС у Нацыянальным мемарыяльным комплексе «Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай» прайшло мерапрыемства для ўдзельнікаў чэмпіянату свету па пажарна-выратавальным спорце. У рамках мерапрыемства дэлегацыя наведала Крыпту, пастаянную экспазіцыю "Музей Памяці", Храм святочнага Набажэнства. Да капсулы з зямлёй з месцаў пахаванняў супрацоўнікаў МНС, прысутныя ўсклалі кветкі.