4 верасня ў Нацыянальным мемарыяльным комплексе «Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай» адбыўся пяты юбілейны міжнародны інклюзіўны дзіцяча-юнацкі фестываль-форум «Стварэнне», арганізатарам якога выступіў Міжнародны дабрачынны фонд Юрыя Розума ў СНД і ЕС. Фестываль праходзіў пры падтрымцы Пасольства Расіі ў Беларусі і Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. У Белай зале Храма-помніка адбыўся вялікі святочны гала-канцэрт, удзел у якім прынялі спецыяльныя госці мерапрыемства: заслужаны артыст Расіі Міхаіл Гужоў, салістка Москанцэрта Вольга Гужова, народны тэатр жэставай песні «Пластылін», а таксама маладыя артысты з Беларусі (Мінск, Гродна, Гомель, Віцебск) і Расіі (Масква, Санкт-Пецярбург, Казань). Пасля заканчэння ўрачыстай часткі супрацоўнікамі "Беларускага культурнага цэнтра духоўнага Адраджэння» для ўдзельнікаў канцэрта была праведзена экскурсія па Крыпце, пастаяннай экспазіцыі «Музей Памяці», Храму Святочнага Набажэнства.