
25 студзеня 2025 года Нацыянальны мемарыяльны комплекс "Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай " наведала дэлегацыя Міжнародных назіральнікаў з Расійскай Федэрацыі (г.Санкт-Пецярбург, і Ленінградская вобласць) і Рэспублікі Узбекістан. Для дэлегацыі супрацоўнікамі Дзяржаўнай установы "Беларускі культурны цэнтр духоўнага Адраджэння" была праведзена экскурсія па Крыпце, пастаяннай экспазіцыі "Музей памяці", Храму святочнага Набажэнства. Пасля заканчэння экскурсіі адбылася сустрэча дэлегацыі з дырэктарам Дзяржаўнай установы Аляксандрам Госцевым. У рамках якой Старшынёй Выбарчай камісіі Ленінградскай вобласці Лебядзінскім М.Я. была перададзена капсула з зямлёй з Мемарыяльнага комплексу «Мірным жыхарам Савецкага Саюза, якія загінулі падчас Вялікай Айчыннай вайны».
Даведачна:
27 студзеня 2024 года ў вёсцы Зайцава Гатчынскага раёна Ленінградскай вобласці быў адкрыты мемарыял мірным жыхарам Савецкага Саюза, якія сталі ахвярамі нацысцкага генацыду ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Адкрыццё помніка прымеркавана да 80-годдзя поўнага вызвалення Ленінграда ад нацысцкай блакады. Прэзідэнты Расіі і Беларусі Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка прынялі ўдзел у цырымоніі адкрыцця Мемарыяла ў памяць аб грамадзянах Савецкага Саюза, якія сталі ахвярамі нацысцкага генацыду ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Аўтары мемарыяла - скульптар Андрэй Карабцоў і архітэктар Канстанцін Фамін. Гэта творчая садружнасць вядома праектамі маштабнага помніка - "Ржэўскі мемарыял Савецкаму салдату" і мемарыяльнага парку "Малітва перад боем", прысвечанаму Аляксандру Неўскаму ў пасёлку Ульянаўка Ленінградскай вобласці. У 2022 годзе праект комплексу Андрэя Карабцова і Канстанціна Фаміна адобрылі ленінградскія ветэраны і былыя вязні канцлагераў, а таксама члены Расійскай Акадэміі мастацтваў. Дамінантай мемарыяла з'яўляецца стэла вышынёй 47 метраў. Яе добра відаць з прылеглых аўтатрас. На вяршыні — скульптурная кампазіцыя: маці, якая абдымае спалоханых дзяцей, а вакол стэлы размешчаны два пілоны, як сімвалічная выява віхур вайны, якія перамолваюць людзей. Паўтары сотні барэльефаў людзей, за кожным з якіх лёсы і гісторыі рэальных людзей, памяць аб якіх захавалася ў апавяданнях ці фатаграфіях. У скульптурных барэльефах прадугледжаны невялікія вокны, дзе кожны ахвочы можа запаліць Свечку Памяці. Комплекс у памяць аб ахвярах нацысцкага генацыду збудаваны на тэрыторыі, дзе ў гады Вялікай Айчыннай вайны размяшчаліся шматлікія лагеры для ваеннапалонных, а таксама дзіцячыя донарскія канцэнтрацыйныя лагеры. Чара вечнага агню перад мемарыялам апраўлена назвамі 60 фашысцкіх канцлагераў, якія размяшчаліся ў розных краінах. Надпісы зроблены на кірыліцы ці лацініцы ў залежнасці ад таго, дзе знаходзіўся канцлагер.