Работнікі і курсанты МНС ушанавалі памяць ахвяр вайны на мітынгу-рэквіеме ў "Трасцянцы"

20.06.2025
20 чэрвеня 2025 года ў Мемарыяльным комплексе "Трасцянец" адбыўся мітынг-рэквіем, прысвечаны памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. У цырымоніі прынялі ўдзел работнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях і курсанты Універсітэта грамадзянскай абароны.
 
Дэлегацыю МНС узначаліў першы намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Худалееў. Падчас выступлення Аляксандр Худалееў нагадаў прысутным аб вялікім подзвігу беларускага народа, а таксама аб важнасці захавання гістарычнай памяці аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны, якая забрала з сабой жыцці кожнага трэцяга жыхара нашай краіны.
 
Удзел у мітынгу ўзяла старшыня Асацыяцыі малалетніх вязняў фашызму Заводскага раёна Інэса Кулага, якая ва ўзросце 3-х гадоў ужо змагалася са смерцю за калючым дротам канцэнтрацыйнага лагера ў Гановеры. На яе вачах з попелу паднімалі разбураныя Магілёў і Мінск, будавалася і прыгажэла сучасная і незалежная Рэспубліка Беларусь. За доўгае жыццё яна бачыла вайну і мір, спазнала горыч паражэнняў і радасць перамогі. Яна адна з тых сведкаў, якія могуць нагадаць простую мудрасць: калі мы забудземся аб жахах адной вайны, ёй на змену прыйдзе іншая.
 
Перад удзельнікамі мітынгу выступіў Настаяцель Нацыянальнага мемарыяльнага комплексу "Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай " протаіерэй Фёдар Поўны і правёў памінальную літыю па нявінна закатаваным і забітым у гады Вялікай Айчыннай вайны.
 
Напрыканцы мерапрыемства прысутныя ўсклалі кветкі да мемарыяла "Брама памяці" — цэнтральнага элемента комплексу, які сімвалізуе смутак па мільёнах загінуўшых у гады нацысцкай акупацыі.
 
Па матэрыялах прэс-службы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь.

Навіны

Мерапрыемствы

03 Ліп 2025
3 ліпеня 2025 года Храм у гонар Усіх Святых наведала дэлегацыя са Смаленска на чале з мэрам горада Аляксандрам Новікавым.
01 Ліп 2025
30 чэрвеня 2025 года ў Нацыянальным Мемарыяльным комплексе «Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай» адбылася цырымонія закладкі капсулы з зямлёй з месца пахавання загінуўшых салдат і афіцэраў Чырвонай Арміі, якія загін
26 Чэр 2025
26 чэрвеня ў Белай зале Нацыянальнага мемарыяльнага комплексу «Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай» адбыўся справаздачна-выбарны сход Маскоўскай раённай арганізацыі Беларускага Саюза жанчын.
26 Чэр 2025

26.06.2025 у Нацыянальным мемарыяльным комплексе «Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай» адбылося мерапрыемства для студэнтаў ваеннага факультэта «Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта», прымеркаванае да выпуску малодшых афіцэраў.

23 Чэр 2025
23 чэрвеня 2025 года ў Нацыянальным мемарыяльным комплексе «Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай» У г.Мінску ў рамках праекта культурна-адукацыйнага супрацоўніцтва «Славянскія матывы» ў Белай зале Храма-помніка адбыўся вечар духоўных п
21 Чэр 2025
21 чэрвеня адбылася ўрачыстая цырымонія закладкі капсул з зямлёй з 11 гарадоў-герояў у Крыпце Нацыянальнага мемарыяльнага комплексу "Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, , якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай" напярэдадні Дня памяці і смутку і стала сім
20 Чэр 2025
20 чэрвеня 2025 года ў Мемарыяльным комплексе "Трасцянец" адбыўся мітынг-рэквіем, прысвечаны памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. У цырымоніі прынялі ўдзел работнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях і курсанты Універсітэта грамадзянскай абароны.
13 Чэр 2025

13 чэрвеня 2025 года ў Крыпце Нацыянальнага мемарыяльнага комплексу "Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай" адбылася ўрачыстая цырымонія прысвячэння ў кадэты сувораўцаў выпускной роты ўстановы адукацыі "Мінскае сувораўскае ваеннае вучыліш

10 Чэр 2025
10 чэрвеня 2025 года напярэдадні Дня медыцынскіх работнікаў, у Нацыянальным мемарыяльным комплексе "Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай" адбылося ўрачыстае мерапрыемства. Клірык Парафіі ў гонар Усіх Святых г.

Дзяржаўныя сайты

Кантактная інфармацыя

Адрас:
вул Усіхсвяцкая, 2, 220086, г.Мінск
Тэлефон / факс:
+375 17 389-35-15
Тэлефон:
+375 17 389-35-95
Экскурсіі:
+375 17 389-35-05
E-mail:
hp.direction@gmail.com