10.06.2025

10 чэрвеня 2025 года напярэдадні Дня медыцынскіх работнікаў, у Нацыянальным мемарыяльным комплексе "Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай" адбылося ўрачыстае мерапрыемства. Клірык Парафіі ў гонар Усіх Святых г. Мінска іерэй Мікалай Поўны ў сваім звароце да прысутных адзначыў, што значнасць прафесіі ўрача немагчыма пераацаніць, гэта работа патрабуе не толькі глыбокіх ведаў, але і высокай адказнасці, спагады. У мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 70 медработнікаў сістэмы аховы здароўя Мінскай вобласці. Яны атрымалі ўзнагароды за сваю працу ад Мінаблвыканкама, Міністэрства аховы здароўя, прафсаюза, абласнога ўпраўлення МНС. Начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Мінаблвыканкама Ігар Шамаль адзначыў: - Сёння мы ўшаноўваем прадстаўнікоў самай высакароднай прафесіі ад Бога - нашых медработнікаў. Кіраўнік нашай дзяржавы адзначыў, што здароўе нацыі - залог паспяховага развіцця і працвітання. І, вядома, прыярытэтам дзяржпалітыкі з'яўляецца выбудоўванне агульнадаступнай эфектыўнай сістэмы аховы здароўя. Святочнае мерапрыемства працягнула канцэртная праграма з удзелам салістаў аркестра і хору “Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь “Музычнай капэлы “SONORUS” Мінскай вобласці”. Пасля заканчэння святочнага мерапрыемства ўсе жадаючыя змаглі наведаць экскурсію па Крыпце, пастаяннай экспазіцыі "Музей Памяці", Храму святочнага Набажэнства.
Па матэрыялах
«Інфармацыйнага агенцтва
"Мінская праўда"