Закладка капсулы з зямлёй з месцаў пахавання і трагічнай гібелі святароў у Крыпце Храма-помніка

09.05.2025

9 мая 2025 года, у 80-ю гадавіну з Дня Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, Патрыяршы экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін здзейсніў Боскую літургію ў Крыпце Нацыянальнага мемарыяльнага комплексу «Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай». Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: старшыня Сінадальнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы па супрацоўніцтве са свецкімі ўстановамі адукацыі, протаіерэй Фёдар Поўны і клірыкі храма. У пропаведзі перад прычасцю а. Фёдар Поўны распавёў пра лёсы шэрагу беларускіх святароў, якія пацярпелі ад рук фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Сіламі Усіхсвяцкага прыхода з месцаў іх пахаванняў, месцазнаходжанне якіх вядомыя, была сабрана зямля і змешчана ў памятную капсулу для Крыпты Храма-помніка. Мітрапаліт Веніямін узначаліў памінальную літыю і звярнуўся да прысутных з архіпастырскім словам.

Даведачна:

У праваслаўных манастырах і храмах у Дзень Перамогі здзяйсняецца асаблівае штогадовае памінанне загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны. У дзень 80-годдзя Вялікай Перамогі ў храмах і манастырах Беларусі па благаславенні Патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі прагучаў звон.

У гады Вялікай Айчыннай вайны Руская Праваслаўная Царква падзяліла з народам найцяжэйшыя выпрабаванні. Па ўсёй краіне ў храмах здзяйсняліся малебны аб дараванні перамогі. Яшчэ адным напрамкам патрыятычнай дзейнасці Рускай Праваслаўнай Царквы быў актыўны ўдзел ва Усесаюзным зборы сродкаў на патрэбы арміі, у дапамогу параненым байцам і іх сем'ям, на збудаванне танкавых калон і авіяэскадрылій. На грошы вернікаў былі абсталяваныя ў тым ліку танкавая калона імя Дзімітрыя Данскога і авіяцыйная эскадрылля імя Аляксандра Неўскага.

Святары дапамагалі параненым воінам і партызанам, хавалі іх, здабывалі найкаштоўнейшыя звесткі аб дыслакацыі нямецкіх войскаў, ратавалі яўрэйскіх дзяцей, выводзілі людзей з лагераў. Пра гэта распавядаецца ў кнізе «Воіны духу», прысвечанай служэнню і подзвігам святароў у гады Вялікай Айчыннай вайны, якая была прадстаўлена 7 мая ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Выдавецкі праект падрыхтаваны Беларускай Праваслаўнай Царквой і Беларускім тэлеграфным агенцтвам. У кнігу ўключаны 12 гісторый пра беларускіх святароў і манахаў, якія абаранялі Радзіму ў гады Вялікай Айчыннай вайны, а пасля яе адраджалі краіну, будавалі храмы і ўмацоўвалі веру людзей у Бога.

 Па матэрыялах https://www.patriarchia.ru/

Навіны

Мерапрыемствы

21 Чэр 2025
21 чэрвеня адбылася ўрачыстая цырымонія закладкі капсул з зямлёй з 11 гарадоў-герояў у Крыпце Нацыянальнага мемарыяльнага комплексу "Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, , якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай" напярэдадні Дня памяці і смутку і стала сім
20 Чэр 2025
20 чэрвеня 2025 года ў Мемарыяльным комплексе "Трасцянец" адбыўся мітынг-рэквіем, прысвечаны памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. У цырымоніі прынялі ўдзел работнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях і курсанты Універсітэта грамадзянскай абароны.
13 Чэр 2025

13 чэрвеня 2025 года ў Крыпце Нацыянальнага мемарыяльнага комплексу "Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай" адбылася ўрачыстая цырымонія прысвячэння ў кадэты сувораўцаў выпускной роты ўстановы адукацыі "Мінскае сувораўскае ваеннае вучыліш

10 Чэр 2025
10 чэрвеня 2025 года напярэдадні Дня медыцынскіх работнікаў, у Нацыянальным мемарыяльным комплексе "Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай" адбылося ўрачыстае мерапрыемства. Клірык Парафіі ў гонар Усіх Святых г.
05 Чэр 2025

5 чэрвеня 2025 года ў Белай зале Нацыянальнага мемарыяльнага комплексу "Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай» адбылося мерапрыемства ў рамках якога, прайшла ўрачыстая цырымонія падпісання пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Мінскай абласн

15 май 2025

15 мая 2025 года, у Нацыянальным мемарыяльным комплексе «Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай» прайшоў цёплы вечар сямейнага чытання «Бацькоўскі дар».

10 май 2025

10 мая 2025 у Крыпце Нацыянальнага мемарыяльнага комплексу «Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай» у рамках святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне адбылася закладка капсулы з зямлёй з мемарыяльнага комплексу «Савецкія воі

09 май 2025

9 мая 2025 года, у 80-ю гадавіну з Дня Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, Патрыяршы экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін здзейсніў Боскую літургію ў Крыпце Нацыянальнага мемарыяльнага комплексу «Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратав

05 май 2025

Удзельнікі патрыятычнага праекта "Гарады-героі-гарады герояў" у Храме-помніку

Дзяржаўныя сайты

Кантактная інфармацыя

Адрас:
вул Усіхсвяцкая, 2, 220086, г.Мінск
Тэлефон / факс:
+375 17 389-35-15
Тэлефон:
+375 17 389-35-95
Экскурсіі:
+375 17 389-35-05
E-mail:
hp.direction@gmail.com