03.07.2025

3 ліпеня 2025 года Храм у гонар Усіх Святых наведала дэлегацыя са Смаленска на чале з мэрам горада Аляксандрам Новікавым. Дэлегацыю суправаджалі кіраўнік Нацыянальнага мемарыяльнага комплексу-протаіерэй Фёдар Поўны і дырэктар ДУ «Беларускі культурны цэнтр духоўнага адраджэння» - Таццяна Калядка. Для дэлегацыі была праведзена экскурсія па Крыпце Храма-помніка, пастаяннай экспазіцыі «Музей памяці», Храму Святочнага Набажэнства, прыдзелах Храма-помніка.
У Крыпце госці зацеплілі свечкі і ўшанавалі памяць загінуўшых воінаў.
Сустрэча прадоўжылася ў Белай зале Храма-помніка, дзе ў памяць аб візіце Аляксандр Новікаў пакінуў запіс у кнізе ганаровых гасцей і абмяняўся памятнымі падарункамі з сустрэчным бокам.