
26.06.2025 у Нацыянальным мемарыяльным комплексе «Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай» адбылося мерапрыемства для студэнтаў ваеннага факультэта «Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта», прымеркаванае да выпуску малодшых афіцэраў. Да пачатку мерапрыемства супрацоўнікі Дзяржаўнай установы "Беларускі культурны цэнтр духоўнага Адраджэння" правялі экскурсію па Крыпце, пастаяннай экспазіцыі "Музей Памяці", Храму святочнага Набажэнства. Пасля экскурсіі ў Храме Святочнага набажэнства адбыўся Падзячны малебен, які правёў кіраўнік Нацыянальнага Мемарыяльнага комплексу «Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай» протаіерэй Фёдар Поўны. Пасля завяршэння малебна ў Белай зале Храма-помніка прайшла сустрэча маладых афіцэраў з кіраўніком Нацыянальнага мемарыяльнага комплексу протаіерэем Фёдарам Поўным, які ў сваім звароце да прысутных падкрэсліў важнасць афіцэрскага брацтва ў няпростай справе служэння Радзіме, аб важнасці веры для ваеннаслужачага. Павіншаваў выпускнікоў ваеннага факультэта з заканчэннем вучобы і пажадаў ім быць дастойнымі абаронцамі сваёй Айчыны. Мерапрыемства завяршылася памятным фатаграфаваннем на параднай лесвіцы Храма Святочнага Набажэнства.