01.07.2025

30 чэрвеня 2025 года ў Нацыянальным Мемарыяльным комплексе «Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай» адбылася цырымонія закладкі капсулы з зямлёй з месца пахавання загінуўшых салдат і афіцэраў Чырвонай Арміі, якія загінулі ў баях за сяло Азярніца Гродзенскай вобласці.
Забор зямлі быў праведзены з брацкай магілы аг.Азярніца, брацкай магілы аг.Драпрова, а таксама з тэрыторыі месца ўзняцця астанкаў воінаў Чырвонай Арміі (на дарозе да Храма Святога Мікалая Цудатворца ў аг.Азярніца).
Капсулу з зямлёй у Храм-помнік даставіла дэлегацыя Прыхода храма Свяціцеля Мікалая Цудатворца аг.Азярніца Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці са свяшчэннікам Прыхода храма Свяціцеля Мікалая Цудатворца аг.Азярніца іерэем Леанідам Сенчанкам.
Літыю па загінуўшых у Крыпце Храма-помніка прадстаўнік Усіхсвяцкай Парафіі здзейсніў протаіерэй Аляксій Васін, які ў сваім уступным слове адзначыў, што "памяць - гэта адна з самых галоўных нематэрыяльных каштоўнасцяў у кожнага чалавека, якую ён павінен перадаць, як сваю спадчыну сваім нашчадкам". Пасля літыі святар Прыхода храма Свяціцеля Мікалая Цудатворца аг.Азярніца іерэй Леанід Сенчанка расказаў, пра тое, як беражліва шануюць жыхары аг..Азярніца сваіх герояў, пра тое, якая вялікая работа праводзіцца пошукавымі атрадамі, у тым ліку з Расійскай Федэрацыі, па пахаванні астанкаў і ўшанаванні памяці.
Цырымонія закладкі капсулы з зямлёй з месца пахавання загінуўшых салдат і афіцэраў Чырвонай Арміі, якія загінулі ў баях за с. Азярніца Гродзенскай вобласці ў Крыпце Храма-помніка завяршылася ўскладаннем кветак да нішы з капсулай і памятным фатаграфаваннем.