23.06.2025

23 чэрвеня 2025 года ў Нацыянальным мемарыяльным комплексе «Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай» У г.Мінску ў рамках праекта культурна-адукацыйнага супрацоўніцтва «Славянскія матывы» ў Белай зале Храма-помніка адбыўся вечар духоўных песнапенняў. Перад пачаткам выступленняў харавых калектываў, да прысутных, звярнуўся протаіерэй Аляксій Васін, які адзначыў вялікі ўплыў духоўнай музыкі на фарміраванне духоўнай культуры асобы. У канцэрце прынялі ўдзел калектывы з Расійскай Федэрацыі, а таксама харавая капэла Парафіі ў гонар Усіх Святых «Адраджэнне»
Даведачна:
Праект культурна-адукацыйнага супрацоўніцтва «Славянскія матывы» створаны для ўмацавання культурных сувязяў; духоўнага выхавання моладзі, ўстанаўлення прафесійных і сяброўскіх кантактаў сярод удзельнікаў і выкладчыкаў, узаемнай прэзентацыі творчых і метадычных дасягненняў у галіне працы з моладдзю, знаёмства расійскіх удзельнікаў з асаблівасцямі і вартасцямі беларускай культурнай і адукацыйнай традыцыі, правядзенне сумесных канцэртаў і творчых сустрэч для ўдзельнікаў і педагогаў краін славянскай культуры.