МЕРАПРЫЕМСТВА УУС МІНАБЛВЫКАНКАМА Ў ХРАМЕ-ПОМНІКУ

29.03.2024

У Нацыянальным мемарыяльным комплексе "Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах,  якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай" прайшоў прыём начальніка УУС Мінскага аблвыканкама. На мерапрыемстве лепшым маладым супрацоўнікам былі ўручаны падзякі за добрасумленнае стаўленне да выканання службовых абавязкаў, праяўленую ініцыятыву, дысцыплінаванасць, выканаўчасць. Бацькі, у сваю чаргу, удастоіліся ўдзячнасці і падзякі начальніка УУС Мінаблвыканкама за годнае выхаванне маладых пераемнікаў. Акрамя гэтага, у мэтах павышэння эфектыўнасці інстытута настаўніцтва, удасканалення прафесійнага майстэрства і стымулявання ініцыятывы, умацавання кадравага патэнцыялу, аўтарытэту і прэстыжу службы ў органах унутраных спраў Мінскай вобласці, уручаны падзякі лепшым настаўнікам. Таксама былі ўзнагароджаны лепшыя спартсмены і ветэраны. Перад уручэннем заслужаных падзяк выступіў клірык Усіхсвяцкага прыходу протаіерэй Аляксей Васін, які распавёў прысутным аб важным прынцыпе настаўніцтва – паслухмянстве – уменні слухацца і ісці за старэйшым таварышам. - Станаўленне, развіццё супрацоўніка немагчыма без бацькоў, якія выхавалі, далі пуцёўку ў жыццё і ў патрэбны момант падтрымалі ў яго выбары і магчыма ў тых цяжкіх жыццёвых сітуацыях, з якімі яму даводзіцца сутыкацца. Мы гаворым словы падзякі, таму што гэта быў нялёгкі выбар, нялёгкае суправаджэнне сына, дачкі, унука. Але яны яго падтрымліваюць і з'яўляюцца для яго тымі, каму ён абавязаны за сваю пуцёўку ў жыццё, – падкрэсліў начальнік УУС Мінскага аблвыканкама генерал-маёр міліцыі Аляксандр Астрэйка, звяртаючыся да бацькоў і маці маладых міліцыянтаў. Аляксандр Вячаслававіч выказаў асобныя словы ўдзячнасці настаўнікам, якія дзякуючы сваім ведам, практычнаму вопыту і асабістым прыкладам дапамагаюць маладому супрацоўніку ў яго станаўленні. Начальнік УУС таксама адзначыў узнагароджаных спартсменаў, якія застаючыся супрацоўнікамі органаў унутраных спраў, знаходзяць час удасканальваць свае навыкі. Падзякаваў генерал і ветэранам, якія на пастаяннай аснове арганізоўваюць матывавальныя сустрэчы з маладымі супрацоўнікі. З віншаваннямі і сказанымі на дарогу словамі таксама выступілі старшыня Мінскага абласнога савета ветэранаў органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў Вольга Панамарова. Для гасцей мерапрыемства з музычнай кампазіцыяй выступіў Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь ТЭАТР эстраднай песні “Сябрынка” (мастацкі кіраўнік Таццяна Трухан). Па заканчэнні мерапрыемства ў крыпце Храма-помніка ўдзельнікі мерапрыемства ўшанавалі памяць загінулых, затым супрацоўнікі дзяржаўнай установы"Беларускі культурны цэнтр духоўнага Адраджэння"правялі экскурсію па Крыпце, пастаяннай экспазіцыі "Музей Памяці", Храму Святочнага Набажэнства.

 

 Па матэрыялах https://minobl.mvd.gov.by/ru/news/9133

Навіны

Мерапрыемствы

21 Чэр 2025
21 чэрвеня адбылася ўрачыстая цырымонія закладкі капсул з зямлёй з 11 гарадоў-герояў у Крыпце Нацыянальнага мемарыяльнага комплексу "Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, , якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай" напярэдадні Дня памяці і смутку і стала сім
20 Чэр 2025
20 чэрвеня 2025 года ў Мемарыяльным комплексе "Трасцянец" адбыўся мітынг-рэквіем, прысвечаны памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. У цырымоніі прынялі ўдзел работнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях і курсанты Універсітэта грамадзянскай абароны.
13 Чэр 2025

13 чэрвеня 2025 года ў Крыпце Нацыянальнага мемарыяльнага комплексу "Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай" адбылася ўрачыстая цырымонія прысвячэння ў кадэты сувораўцаў выпускной роты ўстановы адукацыі "Мінскае сувораўскае ваеннае вучыліш

10 Чэр 2025
10 чэрвеня 2025 года напярэдадні Дня медыцынскіх работнікаў, у Нацыянальным мемарыяльным комплексе "Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай" адбылося ўрачыстае мерапрыемства. Клірык Парафіі ў гонар Усіх Святых г.
05 Чэр 2025

5 чэрвеня 2025 года ў Белай зале Нацыянальнага мемарыяльнага комплексу "Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай» адбылося мерапрыемства ў рамках якога, прайшла ўрачыстая цырымонія падпісання пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Мінскай абласн

15 май 2025

15 мая 2025 года, у Нацыянальным мемарыяльным комплексе «Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай» прайшоў цёплы вечар сямейнага чытання «Бацькоўскі дар».

10 май 2025

10 мая 2025 у Крыпце Нацыянальнага мемарыяльнага комплексу «Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай» у рамках святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне адбылася закладка капсулы з зямлёй з мемарыяльнага комплексу «Савецкія воі

09 май 2025

9 мая 2025 года, у 80-ю гадавіну з Дня Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, Патрыяршы экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін здзейсніў Боскую літургію ў Крыпце Нацыянальнага мемарыяльнага комплексу «Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратав

05 май 2025

Удзельнікі патрыятычнага праекта "Гарады-героі-гарады герояў" у Храме-помніку

Дзяржаўныя сайты

Кантактная інфармацыя

Адрас:
вул Усіхсвяцкая, 2, 220086, г.Мінск
Тэлефон / факс:
+375 17 389-35-15
Тэлефон:
+375 17 389-35-95
Экскурсіі:
+375 17 389-35-05
E-mail:
hp.direction@gmail.com