Вялікі класік Беларусі Максім Багдановіч

27.08.2018

Імя класіка беларускай літаратуры гучыць з вуснаў экскурсаводаў Крыпты Храма-Помніка невідавочна – менавіта тут знаходзіцца зямля з магілы тэленавітага паэта. Такі знаёмы па творам і родны па духу і любові да Радзімы, і адначасова далекі для многіх жыхароў (нават города Мінска), негледзячы на тое, што нават у сталіцы знаходзіцца музей Максіма Багдановіча. Але мы лічым так – што чым бліжэй да нас, тым меньш цікава. А на самой справе мы і ўявіць сабе не можам, колькі мы губляем, калі так разважаем!

Чытаючы ўжо зараз творы таленавітага мастака слова, разумееш, што такое сапраўдная любоў да мовы і Радзімы, культуры. У галаве толькі адно – што я рабіў у школе? Чаму тады яго творы так не кранулі? Адказ мабыць даволі просты: у юнацтве неяк усё інакш – не ведаеш, ці не разумееш каштоўнасці кожнага дня жыцця. Багдановіч – яскравы таму прыклад! Калі ён зразумеў, што захварэў, нарадзіліся яго найлепшыя вершы, ён паспрабаваў напоўніць сваё жыццё сэнсам і захаваць пасля сябе найбагацейшы скарб – яго творы! 

Даўно ўжо целам я хварэю,

І хвор душой,-

І толькі на цябе надзея,

Край родны мой!

Ў родным краю ёсць крыніца

Жывой вады.

Там толькі я змагу пазбыцца

Сваёй нуды!

Крыніца той самай жывой вады знаходзіцца недалёка ад Мінску – фальварак Ракуцёўшчына. Там і на самой справе ў паветры нейкі асабісты водар, які напаўняе цябе жаданнем размаўляць на роднай мове. Знаходзячыся сярод аматараў творчасці, якія душой і сэрцам адданыя роднай зямлі, спрабуеш  сам, негледзячы на хваляванне, размаўляць - і нейкі цуд – словы льюцца як тая крынічка. Кожны год Літаратурны музей збірае таленавітых сыноў і дачок Бацькаўшчыны ў вёсцы Ракуцёўшчына, гэты год не выключэнне.

Пачынаеш разважаць, ён жа мог знайсці іншую добрую працу, каб зарабляць больш грошай, але вырашыў займацца менавіта гэтым, на самой справе вельмі па-хрысціянскі, творчасцю дзеля любові да роднага краю, жыхароў! Дзякуючы пераводам твораў паэта на іншыя мовы з прыгажосцю нашага краю, мілагучнасцю мовы змаглі пазнаёміцца і ў іншых краінах.

Тое, што зямля з магілы Максіма Багдановіча знаходзіцца ў Храме-Помніку невыпадкова, ён верыў у Бога і ў сваіх творах звяртаўся да неба, зорак:

Падымі ў гару сваё вока

І ты будзеш ізноў, як дзіця,

І адыдуць-адлынуць далёка

Ўсе трывогі зямнога жыцця!

Нагадаю, што вывучыў родную мову Максім Багдановіч, калі знаходзіўся вельмі далёка ад беларускай зямлі! Прыклад кожнаму з нас - знайсці ў сабе талент, каб зрабіць нешта неабходнае для свайго народа і дзяржавы! Тым самым праявіць дух сапраўднага хрысціяніна!

Мабыць, як падзяку мастаку слова за яго любоў да Радзімы, мы павінны ўсе разам маліць Бога каб здзеснілася апошняе жаданне Максіма Багдановіча і ягоны прах быў пахаваны на Радзіме!

Матусевіч Кацярына

Новости

Мероприятия

16 Апр 2026

15 апреля Национальный мемориальный комплекс «Храм-памятник в честь Всех Святых и в память о жертвах, спасению Отечества нашего послуживших» в рамках пилотного проекта «Воспитываем вместе» посетили представители родительских комитетов Московского района города Минска.

04 Апр 2026
04 апреля 2026 года в Крипте Храма-памятника состоялось торжественное мероприятие, приуроченное 120-летию подводного флота и Дню моряка-подводника.
02 Апр 2026

2 апреля Национальный мемориальный комплекс «Храм-памятник в честь Всех Святых и в память о жертвах, спасению Отечества нашего послуживших» в рамках пилотного проекта «Воспитываем вместе» посетили представители родительских комитетов Ленинского района города Минска.

31 Мар 2026

31 марта 2026 года в Храме-памятнике в честь Всех Святых и в память о жертвах, спасению Отечества нашего послуживших состоялось торжественное мероприятие для сотрудников УВД Минского облисполкома.

30 Мар 2026

На протяжении многих лет в рамках международного движения «Морское братство – нерушимо» реализуются инициативы по увековечению памяти моряков-черноморцев, уроженцев белорусской земли, героически защищавших Отечество.

26 Мар 2026

26 марта в рамках программы мероприятий, приуроченных к проведению республиканского праздника «Минск-Молодёжная столица Республики Беларусь 2026» в Белом зале Храма-памятника, была организована работа тематической секции «Ориентир – семья».

24 Мар 2026

24 марта Национальный мемориальный комплекс «Храм-памятник в честь Всех Святых и в память о жертвах, спасению Отечества нашего послуживших» в рамках пилотного проекта «Воспитываем вместе» посетили представители родительских комитетов Советского района города Минска.

20 Мар 2026

20 марта 2026 года в Белом зале Храма-памятника состоялась выездная диалоговая площадка «Педагогическая симфония: гармония духа и знаний», посвящённая памяти Героя Беларуси Митрополита Филарета.

18 Мар 2026

18 марта Национальный мемориальный комплекс «Храм-памятник в честь Всех Святых и в память о жертвах, спасению Отечества нашего послуживших» посетила делегация педагогов из Российской Федерации.

Государственные сайты

Контактная информация

Адрес:
220086, г.Минск, ул. Всехсвятская, д.2
Телефон/факс:
+375 17 389-35-15
Телефон:
+375 17 389-35-95
Экскурсии:
+375 17 389-35-05
+375 25 502-59-90
Viber WhatsApp Telegram
E-mail:
direction@zdv.by